Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...
Четверг, 25 июня 2026 11:50

БЕЛАРУСЬ – МАЯ РАДЗІМА!

24 чэрвеня 2026 ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага сада №2 прайшла пазнавальная гульня “Беларусь – мая Радзіма”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла юных удзельнікаў з каштоўнасцямі беларускай зямлі, расказала пра старажытныя рамёствы беларусаў: ганчарства, саломапляценне, ткацтва. Рабяты адказвалі на пытанні, называлі рысы характару, якія ўласцівыя для кожнага беларуса, паглыбілі свае веды аб дзяржаўнай сімволіцы: што абазначае кожны складнік герба, які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга, у якіх выпадках гучыць гімн і як правільна паводзіць сябе пры яго гучанні. Дзеці ўважліва слухалі, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Беларусь – мая Радзіма, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях «Гаворым па-беларуску», «Мяч перадавай - свята называй», глядзелі беларускі мульфільм “Як пан канём стаў”. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава.

Вторник, 23 июня 2026 12:18

В ГОСТЯХ У СКАЗКИ!

 

18 июня 2026 года в секторе детской и юношеской литературы для воспитанников детского сада № 2 была подготовлена литературная игра «В гостях у сказки». Вместе с библиотекарем ребята отправились в удивительное путешествие в сказочный мир, а чтобы попасть в сказочный мир, надо было произнести волшебное заклинание. Библиотекарь рассказала детям о том, что сказки бывают разные: авторские и народные, волшебные и про животных, а затем началось необычное путешествие. Ребята приняли участие в весёлых играх, отгадывали «Сказочные загадки», превращались в сказочных героев. Мероприятие прошло весело и познавательно. В конце встречи все дети с удовольствием посмотрели премьеру кукольного спектакля «Как животные лес спасали».

18 чэрвеня 2026 г. у чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гадзіна духоўнасці «Твары дабро». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні малодшых класаў СШ №. Прымаючы актыўны ўдзел у мерапрыемстве, дзеці разважалі, што такое дабрыня, якога чалавека можна назваць добрым, якія ўчынкі яго ўпрыгожваюць. Рабяты крок за крокам спазнавалі законы дабрыні: дапамагай іншым людзям бескарысліва, будзь ветлівым, не прычыняй шкоды жывому на зямлі. Дзеці прыводзілі прыклады добрых спраў у адносінах да сваіх блізкіх, да навакольных людзей, успаміналі прыказкі пра дабрыню, з задавальненнем гулялі ў гульні «Гавары добрыя словы» і «Што такое «добра» і што такое «дрэнна»», слухалі аповед В. Асеевай. «На беразе ракі», прытчу пра Дабро і Зло. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўдзельнікам ніколі не забывацца на тое, што дабрыня, любоў і спагада — галоўныя пачуцці, якія робяць чалавека чалавекам.

Пятница, 19 июня 2026 16:27

ПЕСНЯРЫ АЙЧЫНЫ!

17 чэрвеня 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла літаратурная сустрэча “Песняры Айчыны”, прымеркаваная да юбілейных дат з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры І. Мележа, М. Багдановіча, І. Шамякіна. Удзельнікамі мерапрыемства стаў клуб “Паліглот” (навучэнцы сярэдніх класаў СШ №1).

Спачатку бібліятэкар “правяла” сваіх гасцей па жыццёвых і творчых сцежках пісьменнікаў: пазнаёміла з іх біяграфічнымі старонкамі і цікавымі фактамі з іх жыцця. А потым пачалася гульня – спаборніцтва. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды і смела адправіліся праходзіць выпрабаванні. Падчас сустрэчы дзеці паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць. Яны з вясёлым настроем размаўлялі на беларускай мове, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, пісалі вершы, складалі прыказкі і іншае. Мерапрыемства атрымалася насычаным і цікавым.

Пятница, 19 июня 2026 16:22

ЗАГАДКИ ПРИРОДЫ!

17 июня 2026 года в секторе детской и юношеской литературы для детей, посещающих оздоровительный пришкольный лагерь и детей, временно находящихся в социально – педагогическом центре, были подготовлены: экологическое мероприятие «Загадки природы родного края» и кукольный спектакль «Как животные лес спасали». Экологическая встреча проходила в рамках мини-проекта «Безопасное лето» (Республиканская межведомственная программа «Забота»). Ребята совершили путешествие по природе Беларуси. Пролетая над водоёмами, они услышали сигнал бедствия. Сигнал подавали жители лесов, лугов, рек и озёр. Чтобы их спасти, путешественникам пришлось пройти много испытаний. Ребята отгадывали загадки, перебирались по топким болотам, собирали лекарственные растения и устанавливали напоминающие знаки в лесу и на водоёмах. А ещё дети узнали о свойствах воздуха, как можно увидеть воздух, почувствовать его, чем он пахнет и как можно его словить. Также учились очищать воду через фильтр, сделанный своими руками. Ребята хорошо справились со всеми заданиями и пообещали всегда беречь природу нашей планеты.

Пятница, 19 июня 2026 16:17

НАВОШТА ПРЫДУМАЛІ ВАКАЦЫІ?

Навошта прыдумалі вакацыі? Вядома ж для адпачынку, гульняў, забаў, а яшчэ гэта час самых цікавых кніг. 18 чэрвеня 2026 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера прайшла спартыўна - пазнавальная гульня "Зов джунглей". Падчас якой рабяты бралі ўдзел у разнастайных гульнях, конку

Навошта прыдумалі вакацыі? Вядома ж для адпачынку, гульняў, забаў, а яшчэ гэта час самых цікавых кніг. 18 чэрвеня 2026 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера прайшла спартыўна - пазнавальная гульня "Зов джунглей". Падчас якой рабяты бралі ўдзел у разнастайных гульнях, конкурсах і забаўках. Дзеці, падзяліўшыся на дзве каманды - драпежнікаў і траваедных, скакалі, бегалі і выконвалі заданні на спрыт. Удзельнікі даведаліся шмат пра траваедных і драпежных жывёл, паўдзельнічалі ў віктарыне і адгадалі ўсе загадкі. Мерапрыемства прайшло весела і цікава.

рсах і забаўках. Дзеці, падзяліўшыся на дзве каманды - драпежнікаў і траваедных, скакалі, бегалі і выконвалі заданні на спрыт. Удзельнікі даведаліся шмат пра траваедных і драпежных жывёл, паўдзельнічалі ў віктарыне і адгадалі ўсе загадкі. Мерапрыемства прайшло весела і цікава.

Вторник, 16 июня 2026 15:55

Мы разумныя і смелыя!

Інтэлектуальныя гульні спрыяюць развіццю памяці дзяцей, пераключэнню з аднаго віду дзейнасці на іншы, развіццю ўмення слухаць і чуць таварышаў, разумець і ўспрымаць розныя пункты гледжання.

16 чэрвеня 2026 г. у сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшоў конкурс эрудытаў «Всезнайки». Мэта мерапрыемства: абагульніць веды дзяцей па прачытаных кнігах, пашырыць кругагляд юных карыстальнікаў, садзейнічаць сумеснаму вольнаму часу. Гасцямі мерапрыемства сталі дзеці з аздараўленчага лагера Цэнтра пазашкольнай работы. За званне лепшых эрудытаў змагаліся дзве каманды - «Умники» і «Мудрецы». Мерапрыемства прайшло ў некалькі гульнявых этапаў: «Разминка», «Небо и земля», «Викторина по сказкам Пушкина», «Самый - самый», «Загадки с подсказками», «Хитрые вопросы», «Семи пядей во лбу». Сустрэча прайшла цікава і пазнавальна. Рабяты змаглі не толькі весела правесці час, але і развіць кемлівасць, увага і ўменне працаваць у камандзе.

Лета - гэта выдатная пара, якую так любяць дзеці, а летнія канікулы - самы добры час, каб пасябраваць з кнігай. Арганізацыя вольнага часу сваіх юных наведвальнікаў у летні час ужо даўно стала важнай часткай працы сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай бібліятэкі. Усё лета для дзяцей будуць праходзіць інтэлектуальныя спаборніцтвы, віктарыны, кніжныя выставы, квэсты, і спаборніцтвы.

10 чэрвеня ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла конкурсна - гульнявая праграма «День сладкоежек!», у якой прынялі ўдзел дзеці малодшага школьнага ўзросту, што наведваюць школьныя аздараўленчыя лагеры. Падчас мерапрыемства яны з задавальненнем гулялі ў вясёлыя гульні «Мороженое мечты», «Музыкальное мороженое», «Веселые танцы», адгадвалі “салодкія” загадкі, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны. Мерапрыемства завяршылася на пазітыўнай ноце, дзеці атрымалі шмат радасных эмоцый і ўсмешак.

Пятница, 12 июня 2026 12:08

ПАГУЛЯЕМ ВЕСЕЛА!

Гульні - гэта агонь у вачах дзяцей, радасць і станоўчыя эмоцыі. Гэта магчымасць актыўна адпачыць і атрымаць шмат яркіх уражанняў.

10 чэрвеня 2026 г. у сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей, якія наведваюць прышкольныя аздараўленчыя лагеры, прайшла конкурсная гульнявая праграма «Поиграем весело!». Юных чытачоў чакалі займальныя гульні «Самый, самая, самое», «Не смейся», «Письмо дяди Федора», «Искатели», «Кричалка», «Поиграем, угадаем!» и конкурсы «Рвачи», «Читатели». Таксама дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарынах «Загадочное ассорти», «Внимательный читатель» і ў музычнай віктарыне па дзіцячых песнях. Ва ўсіх конкурсах хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі кемлівасць, увагу і спрыт, а гульнявая праграма прайшла весела і займальна. Час праляцеў хутка. На заканчэнне бібліятэкар павіншавала дзяцей з летнімі канікуламі і пажадала цёплага сонейка, сіняга неба і дабрабыту.

Страница 5 из 111
Вверх