Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...
Администратор

Администратор

Масленіца - старадаўняе славянскае свята праводзінаў зімы. Святкаванне Масленіцы суправаджалася абрадамі, рознымі забавамі і гульнямі. Масленічны тыдзень асацыюецца ў нас з блінамі, духмяным чаем, карагодам, песнямі і скокамі, спальваннем пудзіла Зімы.

24 лютага 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага садка № 2 прайшла гадзіна фальклору “Красное солнышко – гори, гори ясно!”. У гэты дзень удзельнікі мерапрыемства рахвіталіся з зімой і віталі надыходзячую вясну. Спачатку дзеці паглядзелі мультфільм “Ишь ты, Масленица”, а затым бібліятэкар пазнаёміла іх з традыцыямі і абрадамі старажытнага і вясёлага звычаю, расказала аб назве і значэнні кожнага дня масленічнага тыдня, узгадала прыказкі і прымаўкі пра свята. А якая ж Масленіца без вясёлых гульняў і забаў? Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: “Бой на воздушных шариках”, “Кулачные бои”, “Попади в мишень”, “Сковорода”, “Мотальщики”. У канцы мерапрыемства дашкаляты глядзелі лялечны спектакль “Приключения на Масленицу”.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 20 лютага ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла літаратурная гадзіна “З любоўю да роднага слова”. Яго ўдзельнікамі сталі маленькія наведвальнікі і частыя госці сектара – выхаванцы дзіцячага сада №2. Падчас сустрэчы дзеці паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць. Яны з вясёлым настроем размаўлялі на беларускай мове, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях: “Беларускі кракадзіл”, “Шпак”, “Назаві адным словам”, “Адзін лішні”, слухалі верш К. Цвіркі “У кнігарні” і апавяданне “Якія сябры жывуць у двары”. Напрыканцы сустрэчы адбыўся паказ мультфільма кінастудыі «Беларусьфільм» “Прыгоды Несцеркі”. Мерапрыемства атрымалася насычаным і цікавым.

23 лютага мы традыцыйна святкуем Дзень абаронцы Айчыны, адно з найважнейшых, самых дарагіх нашаму сэрцу свят у календары. Гэта свята мужнасці, сілы духу, доблесці і гонару, яно трывала ўвайшло ў наша жыццё як увасабленне патрыятызму, мужнасці, высакароднасці і адвагі.

19 лютага 2026 года бібліятэкар сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры для вучняў 1 – 2-х класаў падрыхтавала і правяла гульнявую праграму “Аты – баты…”. Падчас гульні ўдзельнікам прапаноўвалася адказаць на пытанні размінкі «Самый умный» і віктарыны «Военная авиация», паўдзельнічаць у жартоўнай праграме «Мистер Обаяние». Дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнях: «Один на один», «Сухой паёк», «Собери волю в кулак», «Роем окопы», «Весёлые шутки». Усе рабяты актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, і перамагло - сяброўства. Бо дзякуючы сяброўству, узаемапавазе і падтрымцы можна перамагчы ворага.

19 лютага 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшоў экалагічны кнігамаршрут «Мир вокруг большой и разный».

Дзеці з прышкольнага лагера СШ №2 разам з бібліятэкарам чытальнай залы адправіліся ў захапляльнае падарожжа свету кніг аб прыродзе. Падчас падарожжа дзеці пазнаёміліся з пісьменнікамі - натуралістамі: В. Біянкі, М. Прышвінам. Г. і С. Трафімавымі, Н. Сладкавым. Вядучая расказала дзецям пра жыццё і творчасць гэтых аўтараў, пагрузіўшы іх у захапляльны свет прыроды і літаратуры. Затым дзеці адправіліся ў захапляльнае падарожжа разам з героямі твораў. Падчас падарожжа яны даведаліся шмат цікавых фактаў аб прыродзе: аб цудах «у палосачку», чаму фыркае спалоханы конь, чым здзіўляюць расліны і многае іншае. У канцы мерапрыемства дзеці зрабілі высновы аб тым, як важна беражліва адносіцца да прыроды.

Ні для каго не сакрэт, што ўсмешка дапамагае пераадольваць цяжкасці, паляпшае настрой, а гульня асабліва падабаецца дзецям, бо яна прыносіць шмат смеху і весялосці.

18 лютага 2026 года бібліятэкар чытальнай залы сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасіла ў бібліятэку хлопчыкаў і дзяўчынак, каб яны весела і з карысцю правялі свой час. На літаратурным кірмашы «Чемодан с загадками» іх чакалі загадкі пра казачных герояў, вясёлыя гульні: «Шляпа», «Займи место», «Колечко», «Сочиняем сказку» і цікавыя конкурсы: «Дополни имя героя», «Узнай сказку по отрывку», «Кто есть кто», «Силачи». Удзельнікам спатрэбілася кемлівасць, увага і спрыт. Гульнявая праграма прайшла весела і падарыла ўсім удзельнікам добры настрой.

17 лютага 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшло відэападарожжа “Не ходите, дети, в Африку гулять!”. Вучні малодшых класаў СШ №1 і СШ №2 з прышкольнага аздараўленчага лагера ў гэты дзень даведаліся шмат новага і цікавага пра жыццё і творчасць пісьменніка К. Чукоўскага. Яны з задавальненнем слухалі ўрыўкі казкі “Бармалей”, глядзелі фрагменты мультфільма па ёй, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны па казках “Бармалей” і “Айбаліт”, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах “Доскажи слово”, “Кто есть кто?” і “Верите ли вы, что…”. Напрыканцы бібліятэкар запрасіла ўсіх часцей прыходзіць у бібліятэку, дзе яшчэ шмат разоў яны будуць сустракацца з творамі Карнея Іванавіча Чукоўскага і другіх пісьменнікаў.

17 лютага для вучняў малодшых класаў у чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла пазнавальна – гульнявая праграма “Лес полон чудес”. Спачатку дзеці ў гульнявой форме даведаліся пра правілы паводзін у лесе і атрымалі элементарныя веды аб лясной экасістэме. А потым ўсе прысутныя адправіліся ў экалагічнае падарожжа. Падчас падарожжа дзеці наведалі станцыі : “Если я приду в лесок”, “На лесной опушке”, “Лесная аптека”, “Зверьё моё”, “Цветочная поляна”, “Деревья”. Там удзельнікі адгадвалі лясныя загадкі, гулялі ў вясёлыя гульні “Поможем полянке”, “Грибное лукошко”, “Мишка косолапый”. А дзякуючы выставе “Что в лесу живёт? Что в лесу растёт?”, яны пазнаёміліся з даведачнай літаратурай, якая расказвае пра расліны і жывёл беларускіх лясоў.

Родная мова – гэта больш, чым гукі і літары. Гэта памяць продкаў, мудрасць пакаленняў, цеплыня сямейных традыцый і тое, што аб’ядноўвае людзей нават у самыя няпростыя часы. Яна жыве ў нашых песнях, казках, легендах. Яна гучыць у нашых гарадах і вёсках, у школьных класах, у сямейных размовах і ў сэрцах.

Да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 9 класаў СШ №1 ім. І.Х. Баграмяна заг. аддзела абслугоўвання правяла Турнір знаўцаў «Смак роднай мовы».

Яна расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы. Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа.

Падчас падарожжа па краіне роднай мовы ўдзельнікі выконвалі розныя заданні, такія як загадкі, крыжаванкі. Цікава прайшоў конкурс “Пазнай партрэт пісьменніка”.

Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову.

Мерапрыемства прайшло з карысцю - дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.

Поэзия – одно из самых гениальных достижений человечества.

     Она заставляет нас по-новому смотреть на мир, дает возможность выразить свои чувства, возвышает над бытом повседневности, делает нас добрее, решительнее, нежнее, мужественнее. Поэтому не случайно, что поэзия – это часть нашей жизни, а рядом с нами живут талантливые люди, которые способны передать в рифме свое мироощущение, мечтать о будущем и вспоминать прошлое, одновременно обращаясь к миллионам и оставаясь при этом наедине с собой.

12 февраля в фойе второго этажа районной библиотеки открылась творческая выставка «Формула рукоделия Ирины Красновой».

Ирина Федоровна с радостью предоставила коллекцию работ, выполненных в различных техниках. Большую часть выставки занимает вышивка крестиком. Автора привлекают животные и сказочные персонажи, женские образы и цветы, православные темы. Радуют глаз утонченные изделия, связанные крючком. Композиции с новогодними и пасхальными мотивами отдают дань глубоким традициям, а новые техники и материалы побуждают двигаться вперед.

Ирина Федоровна родилась в Смоленской области. Судьбу связала с Городокщиной. Первые уроки рукоделия, полученные в детстве от бабушки, повлияли на выбор профессии. Став закройщицей легкого женского платья, продолжает идти по жизни в ногу с творчеством.


Каждая выставка– это открытие мира творчества и красоты, способ увидеть уникальность в повседневности. Приглашаем вас в путешествие, где каждый экспонат создан с любовью и душой. 

Страница 5 из 158
Вверх