Вёска мая, край бацькоў і дзядоў,
Блеск купальскіх агнёў, шэпт ліпнівых бароў.
Шэлест траў лугавых, клёкат летніх буслоў,
Мая родная вёска – край бацькоў і дзядоў.
Мая родная хатка на ўскрайку сяла.
Ты мяне да жыцця праз гады правяла.
У тваіх сценах мне песню матуля пяе,
Я да скону гадоў чую голас яе.
У парку вузкая сцежка яе рэчкі плыве,
З поўнага русла збівае крынічка яе.
З клёнаў алея расце навакол,
Мая родная вёска – родны край здавён.
Таццяна Паўлоўская