На сэрцы кружацца віры:
Палі, лясы і рэк журчанне,
І пах смалісты ў бары,
І кветак чэрвеньскіх каханне.
Нябёс бязмежных глыбіня,
І цеплыня вандроўнай сцежкі,
І лёгкіх матылькоў гульня,
І прыгажосць тваёй усмешкі.
Асот густы ля беражкоў,
На ножцы тоўсценькай у глеі,
Нібыта з тысячы шматкоў
Пашыты жоўтыя лілеі.
Жыві, Радзіма, і спявай,
З табой душа так прагне зліцца,
Пакуль што думка будзе біцца,
Я буду славіць Родны Край.
Святлана Цмугунова