На ўсходзе ад вёскі Вышадкі, у самым лесе, налева ад дарогі, можна i зараз убачыць контуры невялікага возера. Кажуць, у даўнія гады яно нагадвала люстэрка - такое было чысцюткае ды светлае, нягледячы на тое, што было ў лесе i ніякіх рэчак туды не ўпадала. Па самым беразе возера пралягала дарога. I людзі па ёй хадзілі, i прыгожыя карэты панічоў раскатваліся. У мясцовага пана была дачка - ды такая прыгожая. Кахала яна хлопца, што paбiў у панскім двары. Быў ён вясёлы i лагодны чалавек. Чым больш разгаралася ix каханне, тым больш разгаралася жаданне пана-бацькі выдаць дачку за самага багатага паніча. Каго толькі не бачыла панская зала... А паненцы ўсё было не так, усё не давала згоду, бо ў кожным нейкую загану бачыла.
Надакучылі бацьку-пану дочкіны капрызы i загадаў ён дачцэ надзець вясельны ўбор i icцi на шлях ды сустрэць нарачонага - багатага старога, які вёз сваёй нявесце цэлую карэту скарбаў у падарунак.
Выйшла бедалажка ў бялюткім уборы ў лес, а тварык яшчэ бялейшы! Паднялася на курган, што над возерам, ды так i змярцвела ў чаканні свайго лёсу на супрацеглым беразе возера. Раптам падняўся грукат, узмыленыя конi паказаліся на дарозе. А тут ці возніца заглядзеўся на паненку, ці то яе скаргі дaйшлi да Бога - як імчаліся конi па шляху, так i сіганулі ў возера. Hi карэты, нi скарбаў, нi старога пана-жаніха.
Толькі кpyгi разышліся над вадой. 3 таго часу замуцілася возера, стала мялець i зyciм знікла.
А паненка?.. Паненка прапала. Ніхто яе больш не бачыў. Хто кажа "збегла з дому", а хто "бярозкай стала на беразе".
Запісана ад Сіваковай Соф’і Іванауны Аболінай Л. П.