Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ЧОРТАЎ МОСТ

Ёсць за вёскай Бярозна ручаінка. Якое б сухое лета ні было, а тут заўсёды гразь, заўсёды мокра - чортавым мастом называюць. Цяпер дарогу зрабілі новую, дык аж з другога канца вёскі, каб чортаў мост пакінуць у баку.

Кажуць, некалі ў кожнай вёсцы сялілася чарцяня. 3 хлопцамі на пасядзелкі да дзевак разам хадзіла, разам шуткавала з iмi: то ў якой клубок нітак закоціць у самы цёмны вугал, то зблытае ix, то нітку пачне рваць у npaxi, то шнур скідваць у пралцы... Спачатку смяяліся ўсе з яго выбрыкаў. А потым ён пачаў дужэй сваволіць ды ўжо так раздурыўся, што i ўнёму яму няма. То салому на крышах уздыме, то ў дзевак выхапіць пляцёнку з бялізнай з рук ды i штурне ў пясок...

Ды быў у вёсцы мужык - сталы такі чалавек. Пачаў чорт сваволщь і з ім. Паехаў гэты мужык у лес па дровы (зімой гэта было). Накладвае дровы на caні, а чорт каня ціхенька распрог, ды i xixікae за дрэвам. Пакуль мужык каня запрог, чорт дровы раскідаў. I так ён здзекаваўся з чалавека аж да ночы. Раззлаваўся мужык: "Ну кажа, чорт ты гэтакі, я табе пакажу!"

Выехаў з лесу, а чорт наперад i давай снег кідаць. Аж завіруха ўзнялася. Конь iшoў - ды i стаў - сілы не хапіла, бо ўвяз у вялізную гурбу. Як нi біўся чалавек, а каня ніяк не выцягнуць. Пашыбаваў чалавек у вёску, каб папрасіць у людзей дапамогі. Хлопцы ўжо збіраліся на вячоркі, але так i рушылі гурбой да лесу. Яны, па праўдзе кажучы, даўно заўважылі, што ля лесу чамусьці віхурыць. Адкапалі каня, прыехалі дадому i вырашылі чорта выгнаць з вёскі.

Заманілі яго хлопцы на распісныя caнi, запрэглі ды i давай паганяць, гікаць. Чорт ужо i стаміўся: i так гляне, i гэтак папросіцца. А яны нібы не чуюць - паганяюць яго ды i усё тут. Даехалі да ручаіны, чорт зусім знямогся, - гэцкнуўся ў ручэй. Адзін кажа:

- Ну i заставайся тут, чарцяка, будзеш замест мосту на гэтай ручаіне! - ды i перахрысціўся. Чорт як заенчыць. А хлопцы - кожны крыж на сябе, на вёску, на поле, на лес.

А чорт, бачна, там i застаўся ці мо збег, а сюды калі-некалі з'яўляецца, пасваволіць, паздзекуецца з людзей. Бывае, людзі збяруцца: пажар недзе блiзкa за ручаём. I так палыхае, глядзі зараз у вёску прыйдзе. Пабягуць туды - усё знікне. Нідзе нічога няма.

Вярталася аднойчы моладзь з вяселля дадому, у Сюбары iшлi. Падыходзяць да мосту, адкуль тупат конскі, насустрач iм парка каней у вялізную карэту запрэжанае імчыць, што ёсць духу. Моладзь убок адскочыла - толькі коні гразёю ix абкідалі. Адна дзяўчына напужалася i давай хрысціцца. I нi коней, нi тупату - вакол цішыня. Куды што падзелася...

Запісана ад Марозавай Марфы Іванаўны Аболінай Л. П.

Вверх