Беларусь мая зорамі ўкрытая.
У ёй блакітаў азёр хараство.
Шум гаёў,што крыніцамі ўмытыя,
Палёў жытніх і льну бажаство.
Людзі нашы старанны і ветлівы,
Працавіты, адкрыты душой.
Беларусь нас расціла малітвамі,
Як магла, берагла талент свой.
Прынімаць у нас умеюць гасцінна:
Тут прысмакі і бульбы з гарой!
І няма, для нас, лепей краіны,
І не знойдзеш, нідзе ты такой!
Бусел кружыць над роднымі хатамі
Адчувае лагоду, пакой.
Дом чакае нас , можам быць ўпартымі.
Нам пашчасліла , дружа, з табой!
Наталля Уласава,11 верасня 2016