Я даўно жыву далёка,
А у сэрцы…
Буслаў клёкат.
І блакіт
Ад поля лёну,
І гушчар
Лясоў зялёных.
Спевы птушак,
Грукат грому…
Мне з дзяцінства
Так знаёмы.
Кралі з зорак нанізаю
Я на нітачку даўгую.
Быццам шлях
Складу да месца
Дзе лагоду
Зноў адчую.
Я даўно жыву далёка.
Але ў думках, а ні разу,
Не забыла Беларусі
Дарагія мне мясціны.
Наталля Уласава, сакавік 2018