Чакае востраў знакаміты.
І на пагорку Гарадок.
Смугой блакітнай апавіты,
Гарыць, як першы мой радок.
А мы дагэтуль у ад’ездзе –
Вандроўны верад не суняць…
Нібы званкі на пераездзе,
Навокал конікі звіняць.
****
Юрасю Міхайлаву
Ад ціхіх рэчак, траў мурожных
(Ужо не помнім і калі)
У свет вялікі і трывожны
З табой аднойчы мы ўцяклі.
Пры летніх досвіткавых зорах
У родным краі дзень пры дні
Чакаюць нас язі ў азёрах,
Залатабокія ліні.
Чакае востраў знакаміты.
І на пагорку Гарадок.
Смугой блакітнай апавіты,
Гарыць, як першы мой радок.
А мы дагэтуль у ад’ездзе –
Вандроўны верад не суняць…
Нібы званкі на пераездзе,
Навокал конікі звіняць.