Версия для печати
Вторник, 11 октября 2016 08:42

Как молоды мы были

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

4 кастрычніка супрацоўнікі Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі для ўдзельнікаў клуба “Залаты ўзрост” да Міжнароднага дня сталых людзей арганізавалі літаратурна-музычны рэтра-вечар “Как молоды мы были”.

У пачатку праграмы, па існуючай традыцыі, са сваімі пажаданнямі і віншаваннямі да прысутных звярнулася загадчык аддзела абслугоўвання і кіраўнік клуба “Залаты ўзрост” Маісеева Т.А. Яна ад усёй душы выказала ўдзельнікам шчырыя пажаданні здароўя, добрага настрою і актыўнага даўгалецця.

На мерапрыемства была запрошана халамерская спявачка Раева Т.І. Сваімі прыгожымі спевамі і добрай музыкай яна стварыла такую лірычную і душэўную абстаноўку, што госці не заўважылі, як сталі актыўнымі ўдзельнікамі. Усе дружна спявалі і танцавалі. Таксама прысутныя прынялі ўдзел у конкурсе на добрае веданне савецкіх песен і фільмаў. На працягу ўсяго свята супрацоўнікі бібліятэкі чыталі запрошаным гасцям вершы, ушаноўвалі юбіляраў і доўгажыхароў, была паказана гумарыстычная сцэнка “Бабулі і ўнукі”. Дзень пажылога чалавека прайшоў у цёплай ўтульнай атмасферы.

Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе пенсіянерам паўдзельнічаць у цікавых размовах, паказаць свае таленты і камфортна адпачыць.

Прочитано 587 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии