Вядучыя расказалі ўдзельнікам мерапрыемства гісторыю ўзнікнення газавай лямпы і яе эвалюцыю на працягу ўсяго часу, пазнаёмілі дзяцей са старажытнай прафесіяй – ліхтаршчык. Потым дзецям прапанавалі паглядзець электронную прэзентацыю на тэму - “З гісторыі лямпачкі”. Напрыканцы мерапрыемства адбылася экскурсія ў комнату этнаграфіі, якая працуе пры бібліятэцы, дзе бібліятэкары пазнаёмілі удзельнікаў з вырабамі народнага промыслу мінулага стагоддзя.