C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...
Пятница, 01 апреля 2016 09:41

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў у бібліятэках Гарадоцкай сеткі публічных бібліятэк. Кожны яго дзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі.Упершыню свята «Кніжкіны імяніны» было праведзена па ініцыятыве дзіцячага пісьменніка Льва Кассіля 26 сакавіка 1943 года. На працягу сямі дзён сакавіцкіх школьных канікул дзіцячыя бібліятэкі сустракаюць сваіх чытачоў, арганізоўваюць для іх рознага віду мерапрыемствы.

18 сакавіка ў Езярышчанскай гарпасялковай бібліятэцы адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі адзначылася “Святам кнігі”. Мерапрыемства распачалося ў школе, на ім прысутнічалі навучэнцы 2-5 класаў. Дзеці самі ўдзельнічалі ў касцюміраванай пастаноўцы па казках “Зайчья капуста” і “Теремок”. Спадабаўся ўдзельнікам і конкурс лепшых чытальнікаў вершаў, дзе дзеці чыталі вершы пра бібліятэку. Напрыканцы ўсіх чакалі салодкія падарункі, а самыя актыўныя атрымалі прызы.

У Вархоўскай сельскай бібліятэцы Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігіраспачаўся з узнагароды лепшых чытачоў (дзяцей) за 2015 год. Да слова, гэта не адзінае мерапрыемства, якое прайшло ў бібліятэцы, прыўрочанае да Тыдня дзіцяча і юнацкай кнігі. Аўторак быў названы днём літаратурных гульняў, серада была днём літаратурных загадак. На працягу ўсяго тыдня дзеці кожны дзень сустракаліся з любімымі пісьменнікамі, казачнымі героямі, ўдзельнічалі ў розных віктарынах. Напрыканцы тыдня прайшоў пазнавальны час “Всё самое интересное”, з віктарынай “Мы Беларусы”, дзе дзеці адказвалі на пытанні вядучай пра родную краіну.

 

 

Шмат цікавых мерапрыемстваў  у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай  літаратуры прайшло і ў дзіцячым адделе Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі. Мерапрыемствы праходзілі ў аздараўленчых лагерах пры СШ № 1, СШ № 2 і Цэнтра дзяцей і моладзі. Галоўнай мэтай кожнага мерапрыемства была папулярызацыя кнігі. Зрабіць свята запамінальным, радасным, поўным сюрпрызаў – задача, якую перад сабой паставілібібліятэкары.Дзецям былі прапанаваны разнастайныя мерапрыемствы: літаратурная гульня “С миру по нитке”, пазнавальная гадзіна “Эти забавные животные”, літаратурнае падарожжа “Главный сказочник света”, літаратурнае лато“Нескучные уроки”, літаратурнае знаёмства “Вандроўкі з Ул. Ягоўдзікам”. Усе гэтыя мерапрыемствы далучаюць юных чытачоў да чароўнага свету кніг.

 
Прочитано 1089 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Другие материалы в этой категории: « Міжнародны дзень леса Віртуальнае падарожжа »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вверх