С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...
Вторник, 29 марта 2016 12:12

Дзень Канстытуцыі

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

15 сакавіка Беларусь адзначала Дзень Канстытуцыі. Ў 1994 годзе ў гэты дзень быў прыняты Асноўны закон краіны, згодна з якім Беларусь была аб'яўлена ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Па традыцыі ў гэты дзень па ўсёй краіне праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы.

Актыўны ўдзел у святкаванні гэтай даты прынялі і супрацоўнікі сеткі публічных бібліятэк Гарадокскага раёна:

 16 сакавікадля навучэнцаў ГГПТК ім. Дарошчанка супрацоўнікам Публічнага цэнтра прававой інфармацыі Гарадоцкай раённай бібліятэкі быў падрыхтаваны ўрок грамадазнаўства “Мы о законе – закон обо мне”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікаў пазнаёмілі з першымі прававымі дакументамі Сярэднявечча. Адным з такіх дакументаў з’яўляецца “Статут Великого Княжества Литовского”.

Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны моладзь прыняла актыўны ўдзел у віктарыне “Край мой – Беларусь”.

15 сакавікаў Бычыхінскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў 6-9 класаў прайшоў тэматычны час “Наш герб и наш флаг – это символ свободы”.

 

Супрацоўнік Прудніцкай сельскай бібліятэкі 15 сакавіка запрасіла сваіх маленькіх наведвальнікаў (навучэнцаў 3-4 класаў) на пазнавальны час “Беларусь мая – родны край”. У зразумелай для дзяцей форме бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, пра герб і сцяг Беларусі, прывяла некаторыя прыклады законаў з розных краін.

У Езярышчанскай гарпасялковай бібліятэцы 25 сакавіка  бібліятэкары правялі гульнятэку “Закон для ўсіх і кожнага”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці рознага ўзросту са школьнага лагера.

Акрамя таго, ва ўсіх бібліятэках сеткі да Дня Канстытуцыі Беларусі былі арганізаваны тэматычныя выставы, праводзіліся віктарыны на прававую тэматыку.

Прочитано 796 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Другие материалы в этой категории: « Віртуальнае падарожжа Масленіца шырокая »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вверх