19 лютага ў сценах Вархоўскай сельскай бібліятэкі для навучэнцаў 5 - 8 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна “Беларускі скарб”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры мясцовай сельскай школы распавядала ўдзельнікам мерапрыемства пра доўгі шлях беларускай мовы, пра тое, што, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё ганаровае месца сярод іншых моў свету.
У час мерапрыемства гучалі прыказкі. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе: хто ўспомніць больш беларускіх прымавак, альбо прыдумае сам. Напрыканцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.