Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

НІКАЛАЕВА ГАННА ЕМЕЛЬЯНАЎНА

НІКАЛАЕВА ГАННА ЕМЕЛЬЯНАЎНА

(1918-2012)

Нікалаева

Даярка.

Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Нарадзілася 13 кастрычніка 1918 года ў в. Халамер'е Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Працавала паляводам у калгасе «Маяк». Пасля вайны пераехала ў в. Сасноўка Віцебскага раёна. На працягу 13 гадоў Ганна Емяльянаўна працавала даяркай у падсобнай гаспадарцы пры туберкулёзным санаторыі «Сасноўка».

 Неаднаразова прымала ўдзел у працы ВДНГ СССР, была адзначана медалямі і ганаровымі граматамі Галоўнага выставачнага камітэта. За выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі мяса і малака 22 сакавіка 1966 Нікалаевай Г. Е.  было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

 

Вверх