РАМАШКІН ЦІМАФЕЙ ЦЯРЭНЦЬЕВІЧ
(1919 - 1954)
|
|
Бортмеханік грамадзянскай авіяцыі.
Герой Савецкага Саюза (1954)
Нарадзіўся 15 красавіка 1919 года ў в. Марчанкі Гарадоцкага раёна. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу, працаваў тэхнікам самалёта ў грамадзянскай авіяцыі ў Ленінградзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў бортмеханікам самалёта ў авіяцыйным палку грамадзянскага паветранага флоту. Здзейсніў некалькі баявых вылетаў у Карэліі, Фінляндыі.
Пасля вайны Ц. Ц. Рамашкін вярнуўся ў грамадзянскую авіяцыю, працаваў бортмеханікам. 8 студзеня 1954 года, выконваючы рэйс Талін – Ленінград, праявіў мужнасць пры затрыманні ўзброеных злачынцаў, якія хацелі захапіць самалёт. У гэтым паядынку Цімафей Рамашкін быў смяротна паранены.
25 студзеня 1954 года за мужнасць і самаадданасць Рамашкіну Ц. Ц. было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза» (пасмяротна).
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА РАМАШКІНА ЦІМАФЕЯ ЦЯРЭНЦЬЕВІЧА