ДАРОШЧАНКА ІВАН ВАСІЛЬЕВІЧ
(1922-2002)
|
|
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант.
Поўны кавалер ордэна Славы.
Ганаровы грамадзянін г. Гарадка.
Нарадзіўся 5 мая 1922 года ў в. Дуброўкі Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля школы вучыўся ў Грозненскім нафтавым тэхнікуме, працаваў на шахтах Данбаса.
Вайну пачаў партызанам у складзе Калінінскай партызанскай брыгады. З красавіка 1944 года - ў Чырвонай Арміі. Увесь баявы шлях І. В. Дарошчанкі прайшоў ва ўзводзе разведкі 14-га стралковага палка 72-ой стралковай дывізіі. Ваяваў на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Ордэнам Славы III ступені (1944) узнагароджаны за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў перыяд фарсіравання р. Сястра (Ленінградская вобласць).Ордэнам Славы II ступені (красавік 1945) - за ўдзел ў баях за вызваленне г. Нейсе (ПольшчаОрдэнам Славы I ступені (май 1945) - за ўдзел ў баях за населены пункт Цабтен (Польшча). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года.
Пасля вайны жыў у Гарадку.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ДАРОШЧАНКУ ІВАНА ІВАНАВІЧА