Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

ГАПЯЁНАК МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ

ГАПЯЁНАК МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ

(1919 - 2008)

Гапяёнак 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі палкоўнік.

Герой Савецкага Саюза (1945).

Кандыдат ваенных навук (1960).

Нарадзіўся 17 красавіка 1919 года ў в. Глінішча Гарадоцкага раёна.

Скончыў Балашоўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З 1941 года – у Чырвонай Арміі. Прайшоў шлях ад лётчыка на бамбардзіроўшчыку да камандзіра эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага бамбардзіровачнага авіяпалка.

Прымаў удзел у прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Берлінскай і іншых аперацыях. За гады Вялікай Айчыннай вайны  зрабіў 198 баявых вылетаў.                              Званне «Герой Савецкага Саюза» прысвоена 27 чэрвеня 1945. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года.

У пасляваенны перыяд працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах, працаваў выкладчыкам у Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына. Жыў у п. Моніна Маскоўскай вобласці.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ГАПЯЁНАКА МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА

Вверх