Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

БУМАГІН ІОСІФ РАМАНАВІЧ

                                                                                             БУМАГІН ІОСІФ РАМАНАВІЧ (1907-1945)

 Бумагін Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945).                                                         

Нарадзіўся 8 кастрычніка (17.10.) 1907 г. у Гарадку ў сям’і рабочых. У 1937 годзе пераехаў у г. Бірабіджан Хабараўскага края. Скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча ва Уладзівастоку.

У дзеючай арміі з 1941 года. У якасці камандзіра кулямётнага ўзвода 396-га стралковага палка стаў удзельнікам  шматлікіх баёў. У адным з іх, пры штурме польскага горада Брэслау (Вроцлаў) 24 красавіка 1945 года,  лейтэнант І.Р. Бумагін здзейсніў подзвіг: закрыў сваім целам варожую куляметную агнявую кропку. 

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 чэрвеня 1945 года (пасмяротна). Пахаваны ў горадзе Вроцлаў (Польшча).

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА БУМАГІНА ІОСІФА РАМАНАВІЧА

Вверх