Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

БАГДАНАЎ РЫГОР БАГДАНАВІЧ

БАГДАНАЎ РЫГОР БАГДАНАВІЧ 

(1910-1943)

Багданаў 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы лейтэнант.

Герой Савецкага Саюза (1943).

Нарадзіўся ў 1910 годзе ў в. Марцюшы Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. З 1932 года – у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З 1941 года – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Гвардыі старшы лейтэнант,  камандуючы батальёнам 385-га стралковага палка (Цэнтральны фронт),  вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. 24 верасня 1943 года байцы батальёна пераправіліся на правы бераг і захапілі два населеныя пункты. Утрымліваліваючы іх да падыходу асноўных сіл палка, батальён пад камандаваннем Р. Багданава адбіў 10 атак ворага. У хуткім часе на дапамогу прыйшлі воіны іншых батальёнаў палка і стойка абаранялі заняты плацдарм. 1 кастрычніка 1943 года, адбіўшы контратаку ворага, Рыгор Багданаў быў смяротна паранены.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА БАГДАНАВА РЫГОРА БАГДАНАВІЧА

Вверх