Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Калектывізацыя

Першыя калектыўныя гаспадаркі — камуны, арцелі, саўгасы — ствараліся ў Гарадоцкім павеце на землях былых памешчыцкіх маёнткаў, у меншай ступені на надзельных землях беднатой, батракамі.

Найболыш моцнымі гаспадаркамі, якія дайшлі да суцэльнай калектывізацыі, аказаліся створаныя ў 1918 г. камуны «Бярозна» і «Зара». Камуна «Бярозна» мела 208 дзесяцін ворнай зямлі і 245 дзесяцін лугоў. Ужо да канца лета 1919 г.янапачалаўводзіцьшасціпольны севазварот і вялашматгаліновую гаспадарку: мела канюшню, дзе было 11 коней; скотны двор, на якім налічвалася 19 кароў, 6 цялят, 1 бык і 14 авечак; свінарнік з 7 свіннямі і 9 парасятамі, птушнік, у якім было 20 курэй і 4 індзюшкі; млын, кузню, сталярную і слясарную майстэрні; сад, у якім расло 281 дрэва. У складзе камуны налічвалася 80 камунараў, з якіх 34 чалавекі былі працаздольнымі. Да пачатку 1921 г. гэта колькасць людзей у камуне падвоілася. Працавалі гра-мадская сталовая, клуб, бібліятэка, школа. У чэрвені 1918 г. у в. Ваўненкі Болецкай воласці на надзельных землях была створана камуна «Зара». Першапачаткова ў ёй аб'ядналася 90 чалавек (36 мужчын, 19 жанчын, 35 дзяцей). Камуна мела 125 дзесяцін зямлі, 23 каровы, 57 авечак, 13 свіней, 14 коней, 10 плугоў і іншы сельскагаспадарчы інвентар.

Кожная камуна павінна была мець свой статут. Былі выпадкі, калі на месцах складаліся статуты, якія адрозніваліся ад тыпавога. Так, 4 лістапада 1918 г. камуна «Зара» прыняла статут, многія пункты якога былі выпрацаваны самімі камунарамі. Пасля абмеркавання гэтага дакумента зямельным аддзелам Гарадоцкага павятовага Савета 14 лістапада 1918 г. камуна была зарэгістравана. Дадаткова ёй выдзелілі 145 дзесяцін зямлі з маёнтка Бяскатава, 40 дзесяцін былой царкоўнай і 20 дзесяцін былой казённай зямлі.

У сакавіку 1919 г. у в. Даўгаполле была арганізавана камуна «Чырвоны сцяг». Уліку ініцыятараў яе стварэння былі У. Ніканаў, I. Захараў, I. Купрэеў. Вялікую дапамогу камунарам аказалі сакратар Гарадоцкага павятовага райкама КП(б)Б І.Ф.Ермакоў і старшыня павятовага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў П.І.Вараб'ёў. Размясцілася камуна ў маёнтку былога памешчыка Піоры, мела 17 коней, 33 каровы, 18 свіней з парасятамі, 12 калёс, 23 плугі, 16 барон.

Вясной 1924 г. у ёй налічваўся 41 чалавек, з іх дарослых — 21; было 161,65 дзесяцін ворыва, 45 дзесяцін сухадольных лугоў, болып як 8 дзесяцін саду. У 1925 годзе на ўласныя сродкі камуна купіла трактар.

У 1929 г. за поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і ў сувязі с 10-годдзем з дня заснавання камуна «Чырвоны сцяг» рашэннем Прэзі-дыума ЦВК БССР была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Беларускай ССР.  У пачатку 1920-ых гадоў пачалі ўзнікаць сельскагаспадарчыя кааператыўныя таварыствы. Адным з першых такіх каа-ператываў на Гарадоччыне стала сельскагаспадарчае таварыства вёскі Кісялі, створанае ў сакавіку 1922 г. Заснавальнікамі яго сталі сяляне Д. Федацёнак, С. Красікаў, I. Гарбаценка, В. Седуноў, які быў выбраны старшынёй, і Л. Андрэеў. Для жадаючых уступіць у кааператыў устанаўліваўся ўступны ўзнос у памеры 25 тыс. руб. (грашовыя знакі 1921 г.), заменены ў 1923 г. у сувязі з падзеннем курса рубля 5 фунтамі жыта. Таварыства аб'ядноўвала 10 бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак.

3 1926 г. узмацніўся працэс аб'яднання ў кааператывы бядняцкіх і серадняцкіх мас Гарадоцкага раёна. Да канца 1927 г. тут мелася 2 малочныя таварыствы, якія аб'ядноўвалі 306 сялян, 3 меліярацыйных з 134 членамі і 1 тарфяное з 23 членамі. У сакавіку 1928 г. было створана Селішчанскае малочнае таварыства; яно налічвала 347 чалавек. Па маёмаснаму стану 6 чала-век не мелі кароў, 160 мелі па адной карове, 164 — па дзве, 12 — па тры, 5 — па чатыры і болей. Таварыства мела 3 зліўныя пункты і маслазавод у в. Зарэчча.

У ліпені 1928 г. было арганізавана першае ў Гарадоцкім раёне машыннае таварыства ў в. Вайханы. Усяго ж да канца 1928 г. меліся 4 малочныя, 4 машынныя, 4 меліярыцыйныя і 2 тарфяныя таварыствы.

Рост іх адбываецца і ў 1929 г. У сакавіку на сходзе грамадзян Палоўскага і Шабраўскага сельсаветаў было арганізавана Аляксееўскае малочна-жывёлагадоўчае таварыства. Усяго ў 1929 г. у Гарадоцкім раёне было арганізавана 6 ільнаводчых таварыстваў, якія налічвалі 1001 чалавека, 6 машынных (усяго да канца года іх стала 10 з 148 членамі), 4 меліярацыйныя (уся-го 8 з 471 членам); колькасць тарфяных таварыстваў засталася ранейшай — 2 з 78 членамі.

Найбольшую сілу ў раёне прадстаўлялі малочныя кааператывы. Да канца 1929 г. 7 таварыстваў аб'ядноўвалі 1622 чалавекі, якія валодалі 2544 каровамі і ў сярэднім за суткі перапрацоўвалі 7600 кг малака. Вытворчыя кааператывы з'яўляліся пераходнай формай ад індывідуальных сялянскіх гаспадарак да буйных калектыўных. У выніку ажыццяўлення дэкрэта аб зямлі ў першыя паслярэвалюцыйныя гады ў Гарадоцкім павеце пачалі складвацца калектыўныя формы гаспадарання на вёсцы. Пэўная колькасць вясковых жыхароў была аб'яднана спажывецкай і вытворчай кааперацыяй, саўгасамі і калектыўнымі гаспадаркамі. Першыя камуны ўзніклі ў Дубакрайскай, Вышадскай, Болецкай і Руднянскай валасцях. У 1918 г. былі арганізаваны саўгасы «Стайкі», «Загараны», «Краўцова», у наступным — таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі «Палешына», «Трэйчына», «Чырвоны араты» і іншыя.

Вясной 1920 г. у павеце налічвалася 6 камун і 58 сельскагаспадарчых арцелей. Па звестках Віцебскага губсаўгаса, у гэты перыд у Гарадоцкім павеце «колькасць саўгасаў — 7, плошча зямлі — 3799 дзесяцін, колькасць насельніцтва — 294 чалавекі, з іх актыўных — 105; жывы інвентар: коней — 56, кароў — 101, авечак — 37, свіней — 129».У справаздачы Гарадоцкага райвыканкама за 1926 г. аб стане калектыўных гаспадарак адзначалася: «На тэрыторыі раёна існуюць 2 камуны, 8 арцелей і саўгас, у распараджэнні якіх маецца зямлі — 1134 дзесяціны, коней — 79, кароў — 192. На-сельніцтва складаецца з 79 сем'яў з агульным лікам едакоў 506».

Пры арганізацыі калектыўных гаспадарак у гэты перыяд захоўваўся прынцып добраахвотнасці. У рэзалюцыі з'езда зямельных аддзелаў Гарадоцкага павета (сакавік 1919 г.) адзначалася: «Заслухаўшы даклад т. Сапёрава (старшыня Гарадоцкага павятовага зямельнага аддзела) аб арганізацыі камун і савецкіх гаспадарак, з'езд абавязвае ўсе валасныя зямельныя аддзелы садзейнічаць стварэнню савецкіх... гаспадарак. Прыняць да выканання палажэнне аб сельскагаспадарчых камунах і растлумачваць пры гэтым, што ніхто сілай у камуну прынуждаць не будзе, бо камуна ёсць добраахвотны саюз працоўных».

У сярэдзіне 1920-ых гадоў у Гарадоцкім раёне, як у цэлым у Беларусі, аснову сельскагаспадарчай галіны па-ранейшаму складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Задачу стварэння буйных гаспадарак паставіў XV з'езд ВКП(б). 8 чэрвеня 1929 г. удзельнікі нарады прадстаўнікоў калгасаў і іншых кааператыўных аб'яднанняў Гарадоцкага раёна адобрылі «палітыку ўрада БССР у напрамку калектывізацыі, узняцця сельскай гаснадаркі». У студзені — сакавіку 1929 г. былі створаны 6 калгасаў, а летам у Пралетарскім сельсавеце арганізавалася камуна імя Варашылава. Плошча зямельных угоддзяў яе складала 1500 гектараў, насельніцтва — каля 400 тысяч чалавек. Такая буйная гаспадарка на Віцебшчыне стваралася ўпершыню. Да канца 1929 г. на тэрыторыі Гарадоцкага раёна і далучанага да яго Езярышчанскага было 29 калгасаў, якія займалі плошчу ў 8352 гектары. 29 — 30 снежня 1929 г. у Гарадку праходзіў першы з'езд калгаснікаў раёна. Дэлегатаў віталі прадстаўнікі акруговага і раённага камітэтаў партыі, выканкамаў Саветаў, дэлегацыі з камун імя Леніна і «Чырвоны сцяг».

У рэзалюцыі з'езда чытаем: «Лічыць, што адзіным выхадам з галечы і адста-ласці з'яўляецца буйны калгас, бо шматгадовы вопыт паказаў, што ў дробнай гаспадарцы прымяненне складаных машын і земляробчай тэхнікі на шляху індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі немагчыма. Таму з'езд вітае мерапрыемствы райкама КП(б)Б і райвыканкама, якія накіраваны на суцэльную калектывізацыю раёна, і заклікае ўсе бядняцкасерадняцкія масы да хутчэйшага і рашучага ажыццяўлення гэтых мерапрыемстваў».

На з'ездзе за добрую работу ў жывёлагадоўлі члену камуны імя Леніна Шаў-чэнку быў уручаны падарунак — паліто, шапка, калошы.

Пастановай СНК БССР ад 12 снежня 1929 г. Гарадоцкі раён быў аб'яўлены раё-нам суцэльнай калектывізацыі. У справаздачы Гарадоцкага райвыканкама Наркамзему ад 25 студзеня 1930 г. аб падрыхтоўцы і правядзенні сельскагаспадарчай кампаніі па раёну называліся лічбы калектывізацыі: 82% агульнай плошчы, што складала 149 240 гектараў з колькасцю гаспадарак 10 505. У пастанове райвыканкама ад 10 лютага запісана, што раён калекты-візаваны на 100%.

Якім чынам былі дасягнуты такія высокія паказчыкі? Адказ даюць дакументы. У дакладной запісцы члена акруговага камітэта КП(б)Б Жмырко чытаем: «Во многих случаях массовая политическая работа, связанная с коллективизацией, под­менялась грубейшими проявлениями ад­министрирования. Следствием такой рабо­ты значительная часть земельной площа­ди района оказалась коллективизирован­ной только на бумаге. В связи с админис­трированием среди колхозников, бедноты и середняков создались нездоровые на­строения, подаются целыми группами за­явления о выходе из колхозов, мотивируя, что они не подавали заявления о жела­нии вступать в колхоз, а некоторая часть заявляет, что их записывали в колхоз под разного рода угрозами».

Мясцовыя органы ўлады, як у цэлым у Беларусі, праводзілі палітыку раскулачвання, якая закранала і сераднякоў. Нажым у справе калектывізацыі, запалохванне, су-цэльнае абагульненне жывёлы і дробнага інвентару прывялі да масавага забою і про­дажу свойскай жывёлы. Следствам паспешлівасці, памылак, перагібаў у стварэнні калектыўных гаспадарак стаў масавы выхад сялян з калгасаў вясной 1930 г. Многія старэйшыя жыхары раёна помняць гэтыя гады і кажуць: «У калгас то сыходзіліся, то разыходзіліся».

У наступныя гады першай пяцігодкі калектывізацыя ў раёне працягвалася. Да сярэдзіны 1932 г. было арганізавана 295 калгасаў, калектывізавана 6901 сялянская гаспадарка. Працэнт калектывізацыі да канца года складаў 51,9.

У другой і трэцяй пяцігодках завяршыўся працэс стварэння калгасаў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў ме­жах сучаснага Гарадоцкага раёна дзейнічалі 206 калгасаў (105 — Гарадоцкі раён, 101 — Мехаўскі), якія аб'ядноўвалі звыш 15 тыс. сялянскіх гаспадарак. Калгасы мелі жывёла- і птушкагадоўчыя фермы.

Сельскагаспадарчы інвентар складаўся з плугоў, барон, жатак, сенакасілак, кон­ных грабляў, ільномялак, сеялак. Калгаснікі займаліся вырошчваннем зерневых куль­тур, бульбы, ільну; травы займалі нязначную плошчу. Калгасы абслугоўвалі 6 машынна-трактарных станцый, якія мелі 267 трактароў, 31 камбайн і іншыя сельскагаспадарчыя механізмы. Дзейнічала машынна-трактарная майстэрня з нафтарухавіком, генератарам магутнасцю 51 кВт, 13 электраматорамі, фрэзерным, 5 такарнымі і 4 свідравальнымі станкамі.

Сярод калгасаў раёна былі перадавыя гаспадаркі. Значную ролю ў калгасным жыцці 30-ых гадоў адыгрывалі камсамольцы. Так, у калгасе «Полымя» партыйнай арганізацыі не было, а камсамольцаў налічвалася 20 чалавек. Усе яны настойліва вучыліся, набывалі веды ў школе, кружках, на курсах, з'яўляліся арганізатарамі моладзі за высокую вытворчасць калгас-най працы. Пясчаныя глебы калгаса патрабавалі шмат угнаенняў. Камсамольцы праводзілі іх масавую нарыхтоўку. Вясной 1940 г. яны вывозілі на палі гной, попел і птушыны памёт. У ліку іх спраў — уцяпленне жывёлагадоўчага памяшкання, кантроль за расходаваннем фуражу, правільнае кармленне жывёлы. Камсамольцы калгаса «Полымя» выступілі ініцыятарамі будаўніцтва калгаснага вадаёма. Яны ўдзельнічалі ў асушэнні балот, арганізавалі драматычны, харавы і іншыя самадзейныя гурткі, выпускалі насценную газету. Аб камсамольцах гэтай гаспадаркі, іх жыцці, працы і вучобе пісала ў свой час газета «Комсомольская правда».

Праца лепшых калгасных працаўнікоў у перадваенныя гады адзначалася ўрадавымі ўзнагародамі. Так, у 1936 г. ордэн «Знак Пашаны» атрымаў брыгадзір калгаса «Чырвоны араты» Вайханскага сельсавета Іосіф Навумавіч Знакаў, брыгада якога сабрала 120 пудоў жыта з гектара, ячменю і вікі 156 і 135 пудоў адпаведна. У складзе брыгады працавалі Канстанцінаў, Шаўчэнка, Мацвееў, Зіноўеў, Сілін, Тарасаў. У 1938 г. ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ўзнагароджаны брыгадзір калгаса «Чырвоная зара» Вайханскага сель-савета Піліп Сцяпанавіч Катаржэўскі. 25,2 цэнтнера ячменю з гектара атрымалі калгаснікі гэтай брыгады.

За ўзорнае кіраўніцтва медалём «За працоўную адзнаку» быў узнагароджаны Васіль Міхайлавіч Харытонаў, які ўзначальваў калгас імя Леніна Вайханскага сельсавета. Старшыня калгаса імя Крупскай гэтага ж Савета Якаў Фёдаравіч Фёдараў і цялятніца калгаса «Запавет Ільіча» з Селішчанскага сельсавета Зінаіда Кірылаўна Лявонава былі ўдзельнікамі Ўсебеларускай нарады стаханаўцаў жывёлагадоўлі. Многія передавікі сельскагаспадарчай вытворчасці раёна з'яўляліся ўдзельнікамі Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве.

Другие материалы в этой категории: « Грамадзянская вайна Вялікая Айчынная вайна »
Вверх