Прыйшоўшы ў бібліятэку многія не задумваюцца, што бібліятэка сёння – гэта не толькі тэрыторыя чытання, і не толькі цэнтр інфармацыі, які, дзякуючы Інтэрнету, увайшоў у кожны дом. У першую чаргу - гэта тэрыторыя культуры, вольнага часу і зносін. Гэта адно з нямногіх месцаў, дзе можна правесці час з блізкімі па духу людзьмі, адпаведна сваім інтарэсам, звычкам, густам. Дзе чалавеку можна адпачыць з карысцю як аднаму, так і ўсёй сям'ёй.
Бібліятэкі ў сілу сваіх асаблівасцяў – адкрытасці, даступнасці і бясплатнасці арганізуюць вольны час насельніцтва, адчыняючы свае дзверы для карыстальнікаў з рознымі цікавасцямі, сацыяльным статусам і ўзростам. Тут ствараецца такая абстаноўка, дзе можна лёгка і свабодна размаўляць, дзе кожны рэалізуе сябе, адкрывае свае здольнасці і таленты, знаходзіць сяброў і паплечнікаў. Удзельнікі мерапрыемстваў сустракаюцца з неардынарнымі людзьмі, знаёмяцца з навінкамі літаратуры, абмяркоўваюць тэмы, якія іх хвалююць і інш.
Інфармацыйнае выданне “Бібліятэчны веснік” расказвае пра разнастайнасць мерапрыемстваў, якія праходзяць у бібліятэках Гарадоцкай сеткі публічных бібліятэк.
БІБЛІЯТЭЧНЫ ВЕСНІК
Опубликовано в
Читателям