С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

КРАЙ, У ЯКІМ Я ЖЫВУ

26 лютага 2021 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай бібліятэкі адбылася чарговая сустрэча з удзельнікамі клуба “Неугомонные детки” (1-ы “Г” класс СШ №1), прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Падчас гульні-падарожжа «Край, у якім я жыву» дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, віктарыны, гулялі ў беларускія гульні: “Шэры кот”, “Міхасік”, “Грушка” і інш. Вельмі зацікавіла ўдзельнікаў мерапрыемства кніжная выстава “Чароўнае кола беларускіх казак”. А маленькая клубніца, Карына Віхаценка, навучыла прысутных беларускаму танцу. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і прынесла добры настрой, а маленькія ўдзельнікі ў чарговы раз прадэманстравалі багатую фантазію, вынаходлівасць і майстэрства. 

Вверх