Што такое прырода? Гэта ўсё тое, што навокал нас: рэчка, сцежачка лясная, гэта ў лузе пчолка залатая, гэта лес, птушыны спеў, гэта дрэвы, кветкі.
17 студзеня 2020 года маленькія выхаванцы дзіцячага садка № 1 завіталі ў аддзел дзіцячай і юнацкай літаратуры на экалагічную вандроўку па роднай прыродзе “У прыроды ёсць сябры – гэта я, гэта ты!”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску”. Дзеці з увагай слухалі бібліятэкара, якая расказвала ім пра прыгожыя кветкі, пра жывёл, якія жывуць ў лесе, пра розныя прыродныя з’явы; слухалі вершы “Парушальнік руху”, “Вавёрка” і апавяданне “Верныя сябры”; адказвалі на пытанні. З задавальненнем гулялі ў вясёлыя гульні: “У каго які дом?”, “У мядзведзя на бару”, “Калі я прыду ў лясок”, “Церамок”, “Гусі ляцяць”. Прыемным падарункам для дзяцей стаў паказ лялечных спектакляў “Як кот звяроў напалохаў” і “Калядная песня”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з беларускімі кнігамі і часопісамі, якія знаходзяцца ў чытальнай зале.
ЭКАЛАГІЧНАЯ ВАНДРОЎКА ПА РОДНАЙ ПРЫРОДЗЕ
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/816-ekalagichnaya-vandro-ka-pa-rodnaj-pryrodze#sigProId8bd38e45ef
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/816-ekalagichnaya-vandro-ka-pa-rodnaj-pryrodze#sigProId8bd38e45ef