14 лістапада 2019 года ў рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску” супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі запрасілі сваіх самых маленькіх наведвальнікаў з дзіцячага сада №1 у фальклорнае вандраванне “Дзівы чароўнага куфэрка”. Бібліятэкар Матвеева Наталля пазнаёміла выхаванцаў з беларускім нацыянальным аддзеннем, з разнастайнасцю беларускага арнамента і значэннем сімвалаў на ім, а таксама традыцыямі яго выкарыстання. Пасля ўступнага слова бібліятэкар перайшла да гульнявой праграмы. Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Перадай капялюш”, перакладалі назвы адзення з рускай на беларускую мову, малявалі беларускі касцюм. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным. Станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы атрымалі ўсе ўдзельнікі.
ДЗІВЫ ЧАРОЎНАГА КУФЭРКА
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/796-dzivy-charo-naga-kuferka#sigProId912cd282d5
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/796-dzivy-charo-naga-kuferka#sigProId912cd282d5