С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ВОСЕНЬ - ДЗІЎНАЯ ПАРА

Восень - самая дзіўная пара года! Прырода ў гэтыя месяцы нібы перажывае адразу тры станы: рознакаляровае лета, вясновае чаканне новага і першую заснежаную зіму. 8 кастрычніка 2019 года, у рамках праекта «Чытаем разам па - беларуску», у чытальнай зале раённай бібліятэкі для выхаванцаў дзіцячага садка №1 цікава і пазнавальна прайшла экалагічная вандроўка «Краскі восені». Мерапрыемства падрыхтавала і правяла бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры. Яна распавяла дзецям аб гэтай цудоўнай і шчодрай пары года, пазнаёміла з яе дарамі і прыкметамі. Маленькія ўдзельнікі адгадвалі загадкі пра восень, бралі ўдзел у вясёлых конкурсах: «Асенні лістапад», «Кош з гароднінай», «Вясёлыя грыбнікі», напрыканцы мерапрыемства ўсе з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль «Адкуль у вожыка іголкі».

Вверх