C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ПРЫВІТАННЕ ЛЕТА!

За вясною да нас прыходзіць лета. Яго чакаюць і людзі, і расліны, і жывёлы. Лета - выдатная пара дзіцячых канікул, гэта час яркіх уражанняў, цікавых гульняў, новых адкрыццяў. А для аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай бібліятэкі - гэта выдатная магчымасць падтрымаць у дзяцей цікавасць да чытання, пазнаёміць з новымі кнігамі і часопісамі, развіць дзіцячую фантазію і творчыя здольнасці. 21 мая 2019 года, ў рамках праграмы “Чытаем разам па-беларуску”, бібліятэкары аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасілі выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага садка № 1 на гульнявы падворак “Прывітанне лета”. Маленькія госці з задавальненнем адказвалі на пытанні вядучых якія летнія месяцы яны ведаюць, разважалі, як трэба паводзіць сябе на прыродзе, каб не прыносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Завіталі на паляну з рознакаляровымі кветкамі, на якой пазнаёміліся с такімі кветкамі як Валошка (Васілёк, Гарлачык белы, ), Дзьмухавец, Рамонак, пабывалі і на ягаднай і грыбной палянах, даведаліся якія смачныя ягады і грыбы там можна сустрэць. Летам ідуць цёплыя дажджы. Часта бываюць навальніцы. Але навальніцы вельмі небяспечная з’ява – удары маланак. Каб засцерагчыся ад іх, трэба выконваць некаторыя правілы. Аб гэтых правілах і распавядалі вядучыя падчас мерапрыемства. Цікава і весела прайшла гадзіна весёлых забаў і прыгод. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых гульнях і жартоўных конкурсах, радасныя эмоцыі суправаджалі прысутных на працягу ўсяго мерапрыемства.

Вверх