Наступіла восень – цудоўная пара года, якая радуе багаццем пладоў, срэбным павуціннем і залатым лісцем, што закружылася ў прыгожым лістападзе.
11 верасня ў чытальную залу сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прыйшлі ў госці выхаванцы дзіцячага садка № 2. Бібліятэкар правяла для дзяцей забаўляльную гульнявую праграму «Ах, якая восень!» Маленькія госці з цікавасцю адгадвалі восеньскія загадкі, удзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах: "Што расце ў агародзе?", "Лістапад", "Хлапок - маўчок", "Апрані сябра", "Вавёркі, шышкі, арэхі" і "Чароўная хустка". Вельмі спадабалася дзецям быць акцёрамі ў фільме "Замалёўкі восені", які яны самі "здымалі". Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна, падарыўшы дзецям яркія ўражанні ад сустрэчы з восенню