Інтэлектуальныя гульні спрыяюць развіццю памяці дзяцей, пераключэнню з аднаго віду дзейнасці на іншы, развіццю ўмення слухаць і чуць таварышаў, разумець і ўспрымаць розныя пункты гледжання.
16 чэрвеня 2026 г. у сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшоў конкурс эрудытаў «Всезнайки». Мэта мерапрыемства: абагульніць веды дзяцей па прачытаных кнігах, пашырыць кругагляд юных карыстальнікаў, садзейнічаць сумеснаму вольнаму часу. Гасцямі мерапрыемства сталі дзеці з аздараўленчага лагера Цэнтра пазашкольнай работы. За званне лепшых эрудытаў змагаліся дзве каманды - «Умники» і «Мудрецы». Мерапрыемства прайшло ў некалькі гульнявых этапаў: «Разминка», «Небо и земля», «Викторина по сказкам Пушкина», «Самый - самый», «Загадки с подсказками», «Хитрые вопросы», «Семи пядей во лбу». Сустрэча прайшла цікава і пазнавальна. Рабяты змаглі не толькі весела правесці час, але і развіць кемлівасць, увага і ўменне працаваць у камандзе.
