6 мая 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячых садоў №2 і №3 прайшла гадзіна патрыятызму «Какой ценой Победа нам досталась, ты помни - никогда не забывай!», прымеркаваная да Дня Вялікай Перамогі. Пры дапамозе электроннай прэзентацыі бібліятэкар расказала дзецям пра падзеі, якія нам цяжка сабе ўявіць. Распавяла, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, якія незлічоныя беды яна прынесла, як жылі і ваявалі людзі ў гарадах і сёлах нашай краіны. Якія гарады і за што былі ўдастоены звання «Горад - герой». Падчас мерапрыемства дзеці слухалі песню «Священная война», глядзелі відэаролікі «День Победы» і «Прадедушка», ушанавалі памяць загінуўшых абаронцаў хвілінай маўчання. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар павяншавала ўсіх дзяцей з надыходзячым святам і пажадала ім мірнага неба над галавой!
З ВЯЛІКІМ СВЯТАМ ПЕРАМОГІ!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1935-z-vyalikim-svyatam-peramogi#sigProId5765de7124
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1935-z-vyalikim-svyatam-peramogi#sigProId5765de7124
