28 сакавіка 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Гарадоцкага раёна» прайшла забаўляльная праграма. Малыя рабяты з задавальненнем гулялі, малявалі і знаёміліся з цікавымі кніжкамі, а старэйшыя дзеці падзяліліся на дзве каманды і прынялі ўдзел у вясёлай гульне «УмозаГлючение». У ходзе правядзення мерапрыемства дзеці праходзілі выпрабаванні ў конкурсах «Вопросы с подвохом», «Юные поэты», «Словесная цепочка», «Пантомима», «Говорящие фамилии», «Занимательная математика» і «Фантазёры». Калі гульцы адказвалі няправільна, магчымасць адказаць дакладна і атрымаць дадатковы бал атрымлівала іншая каманда. Падчас гульні ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды і кемлівасць, а таксама ўменне гуляць дружна ў камандзе. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі невялікія салодкія прызы і шмат станоўчых эмоцый.
ВУЧЫСЯ ДУМАЦЬ, ГУЛЯЮЧЫ!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1918-vuchysya-dumats-gulyayuchy#sigProIdcce15118c8
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1918-vuchysya-dumats-gulyayuchy#sigProIdcce15118c8
