25 сакавіка 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гульня - віктарына «Весёлый день с Агнией Барто», прысвечаны вершам дзіцячай пісьменніцы Агніі Львоўны Барто. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з прышкольнага лагера.
Бібліятэкар расказала ім цікавыя факты з жыцця і творчасці Агніі Львоўны. Рабяты даведаліся, як балерына стала пісьменніцай, пра яе дапамогу дзецям з дзіцячых дамоў у пошуках бацькоў пасля Вялікай Айчыннай вайны, чаму патрэбны не толькі вясёлыя, але і сумныя вершы. Дзеці пачыталі вершы са зборніка Барто «Игрушки», з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах: «Путаница», «Доскажи стихотворение», «Попробуй сочини», «Быстрый зайка». Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным. Загадкі, вясёлыя вершы і песні дапамаглі ўдзельнікам мерапрыемства акунуцца ў цудоўны свет паэзіі Агніі Барто.