Print this page

КАРЫСНЫЯ КАНІКУЛЫ!

24 сакавіка 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла інтэлектуальная забаўляльная гульня «УмозаГлючение». Бібліятэкар чытальнай залы падрыхтавала для дзяцей розныя пытанні і заданні, правільныя адказы прыносілі камандзе знаўцаў пераможныя ачкі. Калі гульцы адказвалі няправільна, магчымасць адказаць дакладна і атрымаць дадатковы бал атрымлівала іншая каманда. За званне лепшых эрудытаў змагаліся дзве каманды: «Знатоки» і «Умники». Падчас гульні ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды і кемлівасць, а таксама ўменне гуляць дружна ў камандзе. Праведзенае мерапрыемства падарыла яго ўдзельнікам мора пазітыўных эмоцый, даказаўшы, што інтэлектуальныя гульні могуць быць па-сапраўднаму вясёлымі і цікавымі!

Image Gallery

proflady.rufashion101.ru