Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА СЛОВА!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 20 лютага ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла літаратурная гадзіна “З любоўю да роднага слова”. Яго ўдзельнікамі сталі маленькія наведвальнікі і частыя госці сектара – выхаванцы дзіцячага сада №2. Падчас сустрэчы дзеці паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць. Яны з вясёлым настроем размаўлялі на беларускай мове, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях: “Беларускі кракадзіл”, “Шпак”, “Назаві адным словам”, “Адзін лішні”, слухалі верш К. Цвіркі “У кнігарні” і апавяданне “Якія сябры жывуць у двары”. Напрыканцы сустрэчы адбыўся паказ мультфільма кінастудыі «Беларусьфільм» “Прыгоды Несцеркі”. Мерапрыемства атрымалася насычаным і цікавым.

Вверх