17 лютага 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшло відэападарожжа “Не ходите, дети, в Африку гулять!”. Вучні малодшых класаў СШ №1 і СШ №2 з прышкольнага аздараўленчага лагера ў гэты дзень даведаліся шмат новага і цікавага пра жыццё і творчасць пісьменніка К. Чукоўскага. Яны з задавальненнем слухалі ўрыўкі казкі “Бармалей”, глядзелі фрагменты мультфільма па ёй, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны па казках “Бармалей” і “Айбаліт”, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах “Доскажи слово”, “Кто есть кто?” і “Верите ли вы, что…”. Напрыканцы бібліятэкар запрасіла ўсіх часцей прыходзіць у бібліятэку, дзе яшчэ шмат разоў яны будуць сустракацца з творамі Карнея Іванавіча Чукоўскага і другіх пісьменнікаў.
ДОБРЫ ДЗЯДУЛЯ КАРНЕЙ!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1879-dobri-dzyadulya-karney#sigProId07b69c1e90
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1879-dobri-dzyadulya-karney#sigProId07b69c1e90
