12 лістапада 2025г супрацоўнікі сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры і аддзела маркетынга пабывалі ў гасцях у юных выхаванцаў дзіцячага сада №3 з лялечнымі спектаклямі “Як казкі пераблыталіся” і “Вясёлы звярынец”. Сустрэча адбылася ў рамках бібліятэчнага праекта “Чытаем разам па-беларуску”. Дзеці з задавальненнем сачылі за прыгодамі хітрай лісы, баязлівага зайца, справядлівага мядзведзя, дапамагалі казачным героям - Рэпцы і Калабку знайсці свае казкі, весела смяяліся разам з варонай, калі тая абдурыла ваўка. А потым маленькія гледачы і іх выхавальнікі сфатаграфавалісь разам з казачнымі героямі і тэатраламі на памяць. Лялечныя спектаклі атрымаліся павучальнымі і цікавымі, а дзеці доўга апладыравалі артыстам і выказалі жаданне зноў пабываць у лялечным тэатры
КАЗАЧНАЯ СУСТРЭЧА!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1835-kazachnaya-sustrecha#sigProId0df153838b
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1835-kazachnaya-sustrecha#sigProId0df153838b
