С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ДЗЯЦІНСТВА, АПАЛЕНАЕ ВАЙНОЙ

Паважаныя наведвальнікі

55 гадоў таму, у 1970 годзе выйшла кніга «Мы хлопцы жывучыя». Яна з’яўляецца другой кнігай з шырока вядомай сярод юных чытачоў трылогіі беларускага пісьменніка Івана Кірэевіча Сяркова «Мы з Санькам…».

Героі гэтай аповесці - звычайныя вясковыя хлопцы - Ваня і Санька. Іх вёску акупавалі фашысты ў першыя месяцы вайны. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю гэтых хлопцаў, на долю іх родных і блізкіх. Дзеці бачаць расстрэлы аднавяскоўцаў, рабаванне, насілле і жадаюць помсціць.

Пра такія кнігі няма патрэбы нешта казаць. Дастаткова зірнуць на вокладку і анатацыю, каб зразумець: перад намі добрая дзіцячая кніга пра адну з самых страшных падзей дваццатага стагоддзя.

Запрашаем вас бліжэй пазнаёміцца беларускім пісьменнікам і яго творамі.

Прыемнага прагляду!

 

Вверх