Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ВОСЕНЬСКІЯ ВАКАЦЫІ Ў БІБЛІЯТЭЦЫ!

Весела, цікава і пазнавальна правесці восеньскія вакацыі школьнікам дапамаглі бібліятэкары Сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры. Для дзяцей яны правялі шмат выдатных мерапрыемстваў. Усе гэтыя мерапрыемствы былі накіраваны на тое, каб не толькі пацешыць сваіх юных гасцей, але і даць ім магчымасць даведацца пра нешта новае, нечаму навучыцца.

Вельмі спадабалася дзецям спартыўна - пазнавальная гульня “Зов джунглей”. Падчас якой рабяты, падзяліўшыся на дзве каманды - драпежнікаў і траваедных, удзельнічалі ў разнастайных гульнях, конкурсах і забаўках. Удзельнікі даведаліся многае пра траваедных і драпежных жывёл, паўдзельнічалі ў віктарыне і адгадалі ўсе загадкі.

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Умники и умницы” і конкурсна – гульнявая праграма “По секрету всему свету” - чарговыя мерапрыемствы для вучняў малодшых класаў. Удзельнікі сустрэч мелі магчымасць прадэманстраваць свае веды і эрудыцыю. Яны гулялі, адказвалі на пытанні, весяліліся, падтрымлівалі адзін аднаго. Рабяты вельмі цудоўна правялі час.

Тэмай наступнага мерапрыемства сталі казкі дзіцячага пісьменніка і мастака Уладзіміра Суцеева. Свой творчы шлях В. Р. Суцееў пачынаў як мастак-мультыплікатар, ілюстраваў кнігі К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто, Д. Радары, а таксама ўласныя творы. Ён валодаў адной унікальнай здольнасцю: аднолькава валодаў правай і левай рукой, прычым, адначасова адной рукой мог пісаць, а другой - маляваць. Падчас літаратурнай сустрэчы “Кто сказал “Мяу?”” дзеці ўспомнілі самыя вядомыя казкі аўтара: “Три котенка”, “Под грибом”, “Капризная кошка”, “Мешок яблок”, “Яблоко”, “Палочка-выручалочка”, “Кто сказал “мяу?””, адказвалі на пытанні віктарыны, праслухалі казкі “Тры кацяня” і “Пад грыбам”.

Сустрэчы, праведзеныя ў бібліятэцы, прынеслі дзецям мора станоўчых эмоцый і ведаў, падарылі кожнаму ўдзельніку добры настрой, а што яшчэ трэба, каб зрабіць восеньскія вакацыі запамінальнымі?!

Вверх