Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ «ФАНТАЗІЯ»!

5 чэрвеня 2024 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей з прышкольнага лагера СШ №2 прайшла літаратурна - забаўляльная гульня "Краіна Фантазія". Для таго каб патрапіць у чароўную краіну, вандроўцы спачатку ляцелі на дыване - самалёце, а затым дабіраліся з дапамогай чарадзейнай палачкі і ботаў - скараходаў. Падчас падарожжа дзеці пабывалі на востраве "Небыліц" і востраве "Казак", дзе з дапамогай гульняў і конкурсаў паказалі свае творчыя магчымасці, фантазію, уяўленне, назіральнасць. Усе выпрабаванні рабяты адолелі лёгка дзякуючы зладжанай працы ў камандах. Падарожжа прайшло весела і пазнавальна.

Вверх