С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ!

Вось і прыйшла пара летніх канікулаў, час, калі дзеці большую частку дня праводзяць на вуліцы, на прыродзе, у коле сяброў і сваякоў. Як зрабіць летні адпачынак, гэтую самую шчаслівую пару ў жыцці кожнага школьніка, па-сапраўднаму бяспечным, як правільна паводзіць сябе ў лесе і ў складаных сітуацыях, якія грыбы і ягады атрутныя, што рабіць, калі ты заблудзіўся? Каб адказаць на гэтыя пытанні, бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры падрыхтавала для дзяцей пазнавальную гадзіну па правілах паводзін у лесе «Небяспечныя расліны». Мерапрыемства прайшло ў чытальнай зале 4 чэрвеня 2024 года. Падчас мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарам здзейснілі завочнае падарожжа па лесе. Пабываўшы на станцыях «Атрутныя расліны», «Атрутныя грыбы», «Небяспечныя казуркі», «Сустрэча з дзікімі жывёламі», «Вадаём», «Лясны пажар», «Навальніца ў лесе!», «Лясныя арыенціры», юныя вандроўцы абмеркавалі небяспечныя сітуацыі, якія могуць падцікоўваць іх у лесе, атрымалі адказы на ўсе зададзеныя пытанні і зрабілі выснову, што ў любой сітуацыі не трэба панікаваць, а паводзіць сябе спакойна і разумна. А атрыманы матэрыял рабяты з задавальненнем замацавалі ў гульнях «Ці праўда што…» і «Даведайся па аб'явах».

Вверх