С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ЧАМУ КАРЫСНА ЧЫТАЦЬ ДЗЕЦЯМ КАЗКІ

З самага свайго з'яўлення на свет маленькае дзіця вучыцца ўзаемадзейнічаць з навакольным светам. Таму чытанне казак мае вялікае значэнне ў выхаванні. Яно спрыяе гарманічнаму выхаванню дзіцяці, развіццю фантазіі, уяўленні і творчага пачатку, узбагачэнню ўнутранага свету, пашырэнню слоўнікавага запасу. Казка з'яўляецца правадніком для дзіцяці, вучыць дабрыні, справядлівасці, паказвае, што добра, а што дрэнна. Дзецям лягчэй спазнаваць навакольны свет праз творы, якія даступнай мовай тлумачаць заканамернасці жыцця. Займальныя чарадзейныя гісторыі з'яўляюцца самай даступнай формай падачы інфармацыі для дзіцяці.

Чытайце з дзіцем, чытайце яму самі, слухайце, як чытае дзіця - і вы здзівіцеся, які цікавы свет адкрыецца вам, і якім цікавым суразмоўцам расце ваш малы. А наш аддзел дзіцячай і юнацкай літаратуры з задавальненнем дапаможа вам у падборцы кніг для вашага дзіцяці.

Media

Вверх