Print this page

ЧЫТАЕМ НА РОДНАЙ МОВЕ

22 мая 2024 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага садка нумар 2 прайшла літаратурная гадзіна «Чытаем на роднай мове». Падчас мерапрыемства бібліятэкар пераказала беларускую народную казку «Коцік, пеўнік і лісіца», а таксама апавяданне Л.Улашчанкі «Хованкі». А яшчэ дзеці ўдзельнічалі ў такіх гульнях, як «Назаві адным словам», «Кветкі і садоўнік», «Скажы па-беларуску», «Жывы – нежывы», «Маша», «Церамок». Адгадвалі загадкі і выканалі творчае рухомае заданне «Ператварыся ў казачнага героя». Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль «Разумны пеўнік».

Image Gallery

proflady.rufashion101.ru