У 1922 годзе была заснавана “Усесаюзная піянерская арганізацыя”. З таго часу шмат што змянілася. Аднак у Беларусі гэты дзень па-ранейшаму адзначаюць, паважаючы найлепшыя традыцыі мінулага. Штогод 19 мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень піянерскага сяброўства.
18 мая 2024 г. у школах Гарадоцкага раёна дзясяткі хлапчукоў і дзяўчынак ва ўрачыстай абстаноўцы павязалі піянерскія гальштукі. Да гэтай падзеі старанна рыхтаваліся: завучвалі “Клятву піянера”, словы песні “Взвейтесь кострами, синие ночи”, вывучалі подзвігі піянераў-герояў. У рамках святкавання ўрачыстай падзеі супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры раённай бібліятэкі аформілі кніжна-інфармацыйную выставу “Быть первым – время нас учит”, падрыхтавалі для дзяцей віктарыну”Я – піянер!” і інтэрактыўную гульню “Салют, піянерыя!”. Выстава вельмі зацікавіла дзяцей і ўсіх тых, хто памятае сваё піянерскае дзяцінства. На мерапрыемстве было весела, шумна і цікава!