22 сакавіка ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшло мерапрыемства, прысвечанае Хатынскай трагедыі. Для выхаванцаў дзіцячага сада № 2 бібліятэкар падрыхтавала гадзіну памяці “Хатынь: трагедыя, боль, памяць”. Дзеці з увагай слухалі пра жахлівую трагедыю, якая напаткала жыхароў беларускай вёскі, пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі жыццё за будучую перамогу. Затым бібліятэкар з дапамогай прэзентацыі расказала дзецям пра мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс “Хатынь”: гісторыю стварэння, што сімвалізуе сабой цэнтральная скульптура кампазіцыі “Непакораны чалавек”, хто стаў прататыпам гэтай скульптуры, пра што гавораць абеліскі ў выглядзе печкавай трубы на кожным былым падворку. У канцы мерапрыемства вядучая патлумачыла малым, навошта трэба памятаць аб гэтай трагедыі і пажадала ім мірнага неба над галавой.
ГАДЗІНА ПАМЯЦІ “ХАТЫНЬ: ТРАГЕДЫЯ, БОЛЬ, ПАМЯЦЬ”!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1647-gadzina-pamyatsi-khatyn-tragedyya-bol-pamyats#sigProId1b29af3cce
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1647-gadzina-pamyatsi-khatyn-tragedyya-bol-pamyats#sigProId1b29af3cce