С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

7 ЦУДАЎ БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ!

З мэтай выхавання ў дзяцей экалагічнай культуры 13 і 14 лютага 2024 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла віртуальная экскурсія “7 цудаў Белавежскай пушчы”. Юныя аматары прыроды (вучні з групы падоўжанага дня СШ № 1) здзейснілі падарожжа ў самы вядомы і самы стары запаведнік Беларусі - у Белавежскую пушчу. Перад падарожжам дзеці ўзгадалі правілы паводзін у запаведніку, а затым бібліятэкар расказала ім пра гісторыю і сучасны стан пушчы, для чаго быў створаны нацыянальны парк, навошта і якія жывёлы, птушкі і інш. віды занесены ў спецыяльную кнігу, якую называюць Чырвонай кнігай. Таксама вядучая мерапрыемства з дапамогай электроннай прэзентацыі “Дзе жыве Зубраня” паказала дзецям цуды Белавежскай пушчы і галоўныя славутасці: дуб-патрыярх, зубр еўрапейскі, квакша звычайная, балота “Дзікае”, плюшч звычайны і маёнтак Беларускага Дзеда Мароза. Дзецям вельмі спадабалася знаёмства з запаведнікам, а напрыканцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла юных падарожнікаў з літаратурай пра Белавежскую пушчу.

Вверх