С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

НАВУЧЫ СВАЁ СЭРЦА ДАБРУ!

9 лютага 2024 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры з вучнямі 2-га класа СШ №1 прайшла сустрэча - дыялог “Эстафета дабра”. Пачалася сустрэча з прагляду мультфільма “Проста так”. У ходзе мерапрыемства размова ішла аб дабры, добрых учынках, аб паважлівых адносінах адзін да аднаго. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. “Ветліва-няветліва”. Таксама дзецям былі зачытаныя сітуацыі, дзе яны адказвалі, як бы яны самі паступілі ў дадзеных абставінах, і ў чым героі апавяданняў былі не правы. Пасля ўсе пагулялі ў гульню “Ветлівыя людзі”, адказалі на пытанні віктарыны “Па дарогах казак”, узгадалі, якія казачныя героі тварылі добрыя справы, прыносілі радасць навакольным. А ў завяршэнне мерапрыемства прайшла гульня “Павуцінка дабра”, у якой дзеці казалі пра добрыя справы свае, сяброў, аднакласнікаў і дзякавалі ўсім за добрыя ўчынкі.

Вверх