С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ЭКСКУРСІЯ «ЦУДЫ Ў БІБЛІЯТЭЦЫ»

29 лістапада ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры адбылася не зусім звычайная сустрэча. У гэты дзень бібліятэкар разам з вучнямі 2 “Б” класа СШ №1 адправіліся ў чароўнае падарожжа ў музейны пакой “Бібліятэка ў гісторыі”, каб пачуць гісторыю Гарадоцкай раённай бібліятэкі і даведацца, як выглядала бібліятэка і чым займаліся работнікі бібліятэкі больш за 100 гадоў таму. Рабяты з задавальненнем спрабавалі самі выконваць працу бібліятэкара - запісваць у чытацкі фармуляр кнігі; адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, гулялі ў гульню на ўважлівасць. Вельмі зацікавіла дзяцей выстава з тэхнікай 20 стагоддзя: друкарка, дыяпраектар, прайгравальнік пласцінак і іншае. А пасля прагляду фільма "Як друкуюць кнігі" ўдзельнікі экскурсіі даведаліся, як у друкарнях друкуюць кнігі, як змешваюцца фарбы і наносяцца на старонкі літары і ілюстрацыі. У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з чарадзейным Чабурашкам, які выконвае ўсе жаданні і пачаставаліся смачнымі цукеркамі, заробленымі за правільныя адказы і ўважлівасць.

Вверх