16 лістапада 2023 г. у аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшоў Дзень экалагічнай культуры. У гэты дзень для старэйшай групы дзіцячага садка № 2 супрацоўнік аддзела падрыхтавала і правяла пазнавальна - экалагічны марафон «Мой дом, моя страна, моя планета», які даў магчымасць дзецям паспаборнічаць адзін з адным, праверыць свае веды па экалогіі, успомніць прыкметы прыроды. У ходзе гульні рабяты падзяліліся на дзве каманды «Муравьишки» і «Пчёлки», адказвалі на экалагічныя пытанні, адгадвалі лясныя загадкі, слухалі аповяданне «Баба-Яга и Кикимора в лесу».
Удзельнікам спадабалася спаборнічаць. Асабліва спадабаліся гульні: «Зайцы», «Болото», «Какие листья и плоды на каком дереве растут?», «Лесные жители», «Следы», «Ромашка». А яшчэ дзецям было прапанавана пазнаёміцца з літаратурай, прадстаўленай на экалагічнай кніжнай выставе «Мы друзья природы»! Усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, дапамагаюць даведацца пра дзіўны свет прыроды і знайсці адказ на пытанне, як гэты свет захаваць. У канцы мерапрыемства юныя эколагі з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль «Мы в ответе за землю, на которой живём».