22.06.2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшоў экалагічны конкурс «Знатоки природы». Падчас якога ўдзельнікі падзяліліся на дзве каманды і спаборнічалі ў веданні навакольнага свету. Рабяты выконвалі розныя задачы: яны адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку пра жывёл, гулялі ў гульню «Четвёртый – лишний», дзе з назваў чатырох раслін трэба было вылучыць адну лішнюю і растлумачыць, чаму. Падчас мерапрыемства дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зноў пераканаліся, што прырода павінна заўсёды ахоўвацца.