Каго мы лічым сябрам? Якім павінен быць сябар? Што такое сяброўства? Здавалася б, простыя паняцці, але як складана бывае часам разабрацца ў чалавечых адносінах.
Гульнявая праграма “В дружбе наша сила” прайшла ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, з мэтай паглыбіць уяўленні рабят аб тым, што такое сяброўства, якім павінен быць сапраўдны сябар, пазнаёміць з правіламі сяброўства, навучыць добразычлівасці, імкненню разумець і прымаць адзін аднаго. Мерапрыемства праходзіла у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі 30 сакавіка 2023 года.
З вялізным задавальненнем дзеці гулялі ў займальныя і вясёлыя гульні: “Солнышко”, “Собери прищепки”, “Всё мы делим пополам”, “Поменяйтесь местами”, “Школа актёрского мастерства”, “Будьте добры”. У гэтых гульнях не было прайграўшых, было галоўнае - гэта ўдзел, выдатны настрой і зносіны ў коле сваіх аднагодкаў. Таксама прысутныя адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, вершы і апавяданні пра сяброўства і сяброў, выконвалі заданне “Вставь правильное слово”, адказвалі на пытанні віктарыны “Друзья Винни-Пуха”. Юным чытачам былі прапанаваны кнігі, дзе галоўнымі тэмамі з'яўляюцца сяброўства і ўзаемавыручка, падтрымка і дапамога сябра ў розных жыццёвых сітуацыях.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі паўтарылі законы сяброўства, запомнілі, што сябраваць трэба абавязкова: не трэба крыўдзіць тых, хто вакол нас. А галоўнае - трэба паважаць, дапамагаць адно аднаму і ўмець радавацца разам з сябрамі!
ДАВАЙЦЕ ЖЫЦЬ ДРУЖНА!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
-
Title Title
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1440-davajtse-zhyts-druzhna#sigProId06b02d59ac
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1440-davajtse-zhyts-druzhna#sigProId06b02d59ac